Татуяваныя ўсе! Найбуйнейшы фестываль татуажу сабраў 20 тысячаў чалавек. Агляд падзеяў культуры.


У сталіцы Мексікі сабраліся аматары старажытнага мастацтва, надзвычай моднага ў нашыя дні – татуіроўкі. Найбуйнейшы тату-фестываль на свеце прыцягнуў каля 20 тысяч аматараў і майстроў тату, бодзі-арту і музыкаў. Шмат хто цягам імпрэзы займеў новую выяву на целе альбо аднавіў старую татуіроўку.

ДАНАЭ АЯЛА, МАДЭЛЬ, ТЭХАС:
”Усё пачалося ў дзяцінстве, калі я пабачыла, як мама рабіла сабе тату на жываце. Я зрабіла першую татуіроўку ў 18, і з таго часу не магу спыніцца”.

Такое фанатычнае захапленне не шкоднае – сцвярджаюць майстры татуіроўкі. Паводле іх, сённяшнія тэхналогіі цалкам бяспечныя для здароўя. Гэты фактар не апошні для старэйшых удзельнікаў фестывалю – арганізатары кажуць, што татуіроўка набывае ўсё больш прыхільнікаў сярод пенсіянераў.

Іншыя тэмы: у Тувінскай вобласці сабраліся майстры гарлавых спеваў. У Менску з’явіўся. Сабака-фатограф. Канцэрт «Чырвоны двор» сабраў прыхільнікаў індзі ды рок-музыкі.

belsat.eu

Стужка навінаў