Заробак амаль $ 500?


Як паведаміў Нацбанк, сярэдняя зарплата сёлета ў чэрвені склала $ 449,9. Гэткім чынам, за першае паўгоддзе ў доларавым эквіваленце заробкі выраслі ажно на 32 %.

Разам з гэтым Нацбанк не забываецца на сваю ружовую мару – сярэдні заробак памерам $ 500 – і плануе дайсці да гэтай лічбы сёлета ў снежні.

«Белсат» запытаў у беларусаў, ці адчулі яны рост заробкаў і чым ён можа быць абумоўлены.

Большасць апытаных звязвае гэтую заяву з набліжэннем парламенцкіх выбараў, а некаторыя – з імкненнем прэзідэнта выканаць выбарчае абяцанне. Аднак павелічэнне заробкаў адчулі далёка не ўсе.

Падрабязнасці ў відэаапытанні.

belsat.eu

Стужка навінаў