Сяргей Скрабец: Лепш зняцца, чымся ахвяраваць сабою і сваёй сям’ёю


Палітык Сяргей Скрабец вырашыў спыніць удзел у кампаніі для выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Ён меў намер балатавацца ў Палату прадстаўнікоў па Лідскай выбарчай акрузе № 54. Аднак на этапе збору подпісаў на чальцоў ягонай ініцыятыўнай групы пачаўся ціск.

«Раней я ў гэтай акрузе ўжо трапляў у Палату прадстаўнікоў, мяне там добра ведаюць. У 2008 г. я сабраў 10 тыс. подпісаў у сваё падтрыманне замест неабходнай тысячы і вельмі доўга судзіўся з акруговаю камісіяй. Цяпер, мабыць, каб не было судоў, мяне вырашылі «папярэдзіць» на раннім этапе», – сказаў Скрабец. {movie}Скрабец распавядае пра ціск спецслужбаў|right|5686{/movie}

Паводле палітыка, чальцам ягонай ініцыятыўнай групы пачалі пагражаць звальненнем з працы або адлічэннем з навучальных установаў. «Кіраўніка майго штабу не адпусцілі ў адпачынак на працы і фактычна пасадзілі пад хатні арышт. Мне і маім сваякам таксама прыходзілі пагрозы ад супрацоўнікаў КДБ», – адзначыў Скрабец.

Паводле палітыка, яму самому пагражалі «праблемамі», праз якія ён ужо праходзіў. А менавіта – арышт і зняволенне з палітычных матываў. «Лепш зняцца з выбараў, чымся ісці ды ахвяраваць сабою і сваёй сям’ёю», – дадаў Сяргей Скрабец.

belsat.eu

Стужка навінаў