Уначы напалі на офіс "Белсата"


Уначы з 25 на 26 снежня невядомыя ўварваліся ў офіс першага незалежнага тэлеканалу «Белсат» у Менску. Яны разрэзалі дзверы памяшкання адмысловай пілой. Цяпер уваход на офіс апячатаны.

На момант нападу ў памяшканні нікога не было. Афіцыйны прадстаўнік тэлеканалу ў Менску Міхась Янчук паведаміў, што журналісты разам з тэхнікай і абсталяваннем выехалі некалькі дзён таму.

«У пакінутым некалькі дзён таму менскім офісе Белсату са ўсяго абсталявання засталася толькі дагістарычная саракагадовая пячатная машынка. У яе ўстаўлены аркуш паперы — а на ім напісана ад рукі: Specially for you. А да машынкі дачэпленая памаранчавая стужка з надпісам — Белсат TV», — паведаміў Міхась Янчук.

Тэлеканал “Белсат” працягвае трансляцыю без зменаў.

Стужка навінаў