Марсаход “Curiosity” дасылае першыя фотаздымкі з Чырвонай планеты


Навуковы марсаход “Curiosity” распачаў даследаванні ў кратары Гейла (Gale Crater). Падарожжа на Марс доўжылася больш за 8 месяцаў, за гэты час “Curiosity” праляцеў каля 567 млн кіламетраў.{movie}Палёт і прызямленне “Curiosity” (Графіка)|left|5677{/movie}

Пасадка адбылася ў аўтаматычным рэжыме, што сталася важнаю перамогаю для Амерыканскага касмічнага агенцтва, фінансаванне якога апошнім часам значнае скарацілася. Да таго ж нядаўна згарнулі касмічную праграму запуску “Шатлаў”, якая праіснавала 30 гадоў.

Менавіта пасадка на Марс лічылася самым небяспечным элементам усяго праекту. Марсаход памерам з легкавік і вагою 1 т прызямліўся на дне кратара Гейла. Для гэтага яму давялося знізіць хуткасць з 20 тыс км/г.

Першыя фотаздымкі, атрыманыя ад “Curiosity”, – гэта марсіянская глеба ды колы апарата. Гэта пакуль пробныя фотаздымкі – з лінзаў “Curiosity” не знятыя адмысловыя каўпакі, што абаранялі іх падчас пасадкі. Неўзабаве марсаход пачне дасылаць на Зямлю каляровыя здымкі высокай якасці.

Праект “Curiosity”, які мае афіцыйную назву “Mars Science Laboratory”, каштаваў NASA $ 2,5 млрд. Плануецца, што марсаход будзе працаваць не менш як два гады, даследуючы Чырвоную планету, у тым ліку ў пошуках прыкметаў існавання жыцця.

belsat.eu

Стужка навінаў