БТ патлумачыла высыланне Стэфана Эрыксана


У вечаровым выданні навінаў дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла, што амбасадар Швецыі ў Беларусі займаўся кантрабандай, а на тэрыторыі амбасады праводзіліся трэнінгі экстрэмісцкіх груповак.

Не забыліся і пра справу мядзведжага дэсанту. Матэрыял практычна пацвердзіў меркаванне экспертаў аб сувязі акцыі “Studio total” з выгнаннем шведскага амбасадара. Маўляў, калі ўлады Швецыі дагэтуль не адрэагавалі на злачынства дый Эрыксана роля ў гэтым невядомая, значыць, вінаваты.

Акрамя гэтага журналісты БТ раскрылі патаемныя планы спадара Эрыксана падарваць стабільнасць і арганізаваць у Беларусі “арабскую вясну”.

Паводле дзяржаўнага тэлеканалу, працаўнікі амбасады займаліся таксама і кантрабандаю. Выкарыстоўваючы дыпламатычны аўтатранспарт, яны спрабавалі ўвезці ў Беларусь літаратуру “невядомага зместу”.

belsat.eu

Стужка навінаў