Чацвёрты алімпійскі медаль. “Бронза” для Ірыны Кулешы


Медальныя спадзяванні ў цяжкай атлетыцы былі на Настассю Новікаву, аднак пасля неадназначных рашэнняў суддзяў медалі ўзялі Марына Шкерманкова ды Ірына Кулеша ў катэгорыі да 75 кілаграмаў.

Берасцейка дагэтуль не заваёўвала месцаў у першай тройцы на буйных спартовых спаборніцтвах. Тры разы запар: на Алімпіядзе-2008 і двух чэмпіянатах свету – яна спынялася на чацвёртым месцы. Сёння шэраг крыўдных няўдачаў прыпыніўся – яна падняла 269 кг (121+148).

“Золата” – у Святланы Падабедавай з Казахстану, а “срэбра” атрымала расяянка Наталля Забалотная.
У скарбонцы зборнай Беларусі на сённяшні момант “золата”, “срэбра” і дзве “бронзы”.

belsat.eu

Стужка навінаў