50 гадоў з дня смерці Мэрылін Манро. ЗША ўспамінаюць сэкс-сімвал. Агляд падзеяў культуры. а.


Сімвал Галівуду, самая вядомая бландынка кінематографу, ідал поп-культуры – гэта яна, Мэрылін Манро. Гэтымі днямі асоба акторкі выклікае ў Злучаных Штатах яшчэ больш увагі, чым звычайна, – 5-га жніўня споўніцца паўстагоддзя з дня ейнае смерці.

Да гадавіны ў адным з музеяў Галівуду прымеркавалі прысвечаную зорцы экспазіцыю. Вось у гэтай сукенцы Манро выступала перад амерыканскімі жаўнерамі ў Карэі. А ў гэтым швэдры яна пазавала на ўзбярэжжы для сваіх, як выявілася пазней, апошніх фотаздымкаў. Шмат якія з гэтых экспанатаў даў Грэг Шрэйнэр – уладальнік адной з самых вялікіх калекцыяў, датычных Мэрылін Манро.

ГРЭГ ШРЭЙНЭР, КАЛЕКЦЫЯНЕР:
“У яе ўнутры было такое хваляванне, што прыцягвала да сябе і мужчынаў, і жанчын. Гэта незвычайна для сексуальнай бландынкі – здаецца, яна мела б падабацца толькі мужчынам, але жанчын яна таксама прываблівала”.

Мэрылін Манро памерла ў 62-ім годзе ад перадазіроўкі лекаў, ёй было 36 гадоў, афіцыйная прычына смерці зоркі – самагубства.

Іншыя тэмы выдання: у Польшчы пачаўся легендарны фестываль “Woodstock”. У Горадні адкрылася выстава Дзмітрыя Кузняцова.

Стужка навінаў