Ёсць другі медаль! Срэбра для Аляксандры Герасімені


Беларуская плыўчыха заваявала другое месца ў заплыве на 100 метраў вольным стылем.
Перамагла прадстаўніца Галандыі Раномі Крамавіджоджо, бронза дасталася кітаянцы І Тан.
Вынікі спартсмэнак%

1. Раномі Крамавіджоджо (Галандыя) – 53,00
2. Аляксандра Герасіменя (Беларусь) – 53,38
3. І Тан (Кітай) – 53,44

Гэта другі медаль беларускай алімпійскай каманды на лонданскіх Гульнях-2012. Учора бронзавую ўзнагароду заваявала цяжкаатлетка Марына Шкерманкова.

belsat.eu

Стужка навінаў