Беларускі “вусаты” тэатр выступіў за мяжою. Агляд падзеяў культуры.


Тэатр, які выступае на вуліцы, а не на сцэне, і ў якім акторы напрамую ўзаемадзейнічаюць з гледачамі. Гэта беларускі тэатр Мусташ – хоць ён пакуль зусім малады (тэатр нарадзіўся ў сакавіку), але ягоныя акторы ўжо выступілі за мяжой. Нядаўна яны вярнуліся з міжнародных фестываляў вулічных тэатраў у Славеніі і падзяліліся ўражаннямі ад паездкі і з аматарамі тэатру.

Акторы з „вусатага” тэатру паказалі фотаздымкі і відэо з замежнай паездкі і падзяліліся свамі планамі на будучыню – яны збіраюцца ладзіць свае перформансы і на беларускіх вуліцах.

Іншыя тэмы: знайшлася згубленая карціна Роя Ліхтэнштайна. Фільмы, якія выходзяць у пракат.

Стужка навінаў