За і супраць выбараў – два пікеты побач


1 жніўня каля ўваходу на Камароўскі рынак у Менску адбыліся дзве акцыі з супрацьлеглымі мэтамі.

Адзін з пікетаў правяла актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Марына Хоміч. Другі арганізаваў кіраўнік выбарчага штабу “Гавары праўду!” Андрэй Дзмітрыеў.

Актывістка БХД Марына Хоміч агітавала за байкот выбараў. Прадстаўнік кампаніі “Гавары праўду!” пераконваў жыхароў сталіцы прыняць удзел у галасаванні.

Працаўнікі міліцыі спачатку паспрабавалі перашкодзіць Марыне Хоміч. Праваахоўнікі даводзілі, што актывістка на гэтым этапе не можа выказваць сваёй грамадзянскай пазіцыі. Дзяячка падкрэсліла, што сустрэла падтрыманне і прыхільнае стаўленне з боку менчукоў. “Людзі так добра рэагуюць, кажуць, што яны з намі. Улады зразумелі, што гэта ім не выгадна”, – сказала Хоміч.{movie}За і супраць выбараў – два пікеты побач|left|5631{/movie}

Адказваючы на пытанне, ці не перашкаджаюць адзін аднаму два пікеты з рознымі мэтамі, Дзмітрыеў падкрэсліў: “Мы – за працу з людзьмі. Я бачу, што яны [БХД] таксама за працу з людзьмі. Сёння галоўнае – гэта не ўдзел або байкот, галоўнае сёння – гэта праца з людзьмі ды тлумачэнне ім сваёй пазіцыі”.

belsat.eu

Стужка навінаў