Здабыты першы медаль для Беларусі на Алімпіядзе


Доўгачаканую ўзнагароду заваявала 22-гадовая штангістка Марына Шкерманкова.

Дзяўчына заняла трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 69 кг і атрымала бронзавы медаль. У суме двубор’я яна набрала 256 кг (113 кг у рыўку, 143 кг у штуршку). Столькі ж выціснула румынка Раксана Какош, якая была, аднак, лягчэйшая за беларускую суперніцу і ў выніку атрымала срэбра.

Чацвёртае месца заняла яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Дзіна Сазанавец, якая набрала таксама 256 кг, але была цяжэйшая. Залатая медаль у Лім Чонг Сім з Паўночнай Карэі – 261 кг.

Марына Шкерманкова – адна з наймацнейшых беларускіх штангістак. Паходзіць з Глыбокага, дзе пачынала вучобу і заняткі спортам.

У медальным заліку ХХХ Алімпіяды ў Лондане Беларусь дзеліць 36–47-я месцы.

belsat.eu

Стужка навінаў