Джаконда са стрэльбаю: стрыт-арт супраць гвалту ў Гандурасе. Агляд падзеяў культуры.


Ці здольнае мастацтва на барацьбу з гвалтам? Таямнічы майстар графіці з Гандурасу сваймі малюнкамі на гарадскіх сценах дэманструе недарэчнасць зброі ў людскіх руках. Ён выяўляе зброю на шэдэўрах мастацтва, хаваючы сябе пад маскаю ды пад псеўданімам
Maeztro.

MAEZTRO, ГРАФІЦІСТ:
“Гаворка ідзе пра тое, як нешта цудоўнае можна парушыць і пераўтварыць ў ваяўнічае. Адзіная дрэнная рэч у гэтых творах – гэта тое, што мы распаўсюджваем ідэю пра небяспечнасць Тэгусігальпы”.

Творчасць Maeztro супярэчыць закону, таму ён вымушаны захоўваць ананімнасць. Зрэшты, да славы графіціст не імкнецца, сваёй галоўнаю місіяй ён называе інспірацыю людзей на імкненне да міру. Гандурас не здарма называюць самаю небяспечнаю краінай свету: на кожныя 100 тысяч жыхароў тут прыпадае 86 забойстваў.

Іншыя тэмы: памёр класік амерыканскай літаратуры Гор Відал. Калізей нахіліўся на 40 сантыметраў.

belsat.eu

Стужка навінаў