Як выглядаюць самыя дарагія кватэры свету? За $ 100 млн


Кватэра з шасцю спачывальнямі ды дзевяццю купальнямі ў Мангэтане (Нью-Ёрк) пабіла рэкорды ў ЗША.

Адзін з агентаў, якія спрабуюць прадаць самую дарагую кватэру ў ЗША, – Рафаэль, сын Робэрта Дэ Ніра. Пэнтгаўс плошчаю 743 квадратныя метры займае апошнія тры паверхі (з 73-га да 75-ы) у хмарачосе CitySpire побач з Цэнтральным паркам, Карнэгі Холам і 5-ю авеню. У ёй нават ёсць асобны ліфт.

{movie}Так выглядае самая дарагая кватэра ў ЗША – за $ 100 млн|left|5618{/movie}Галерэя вакол пэнтгаўсу дазваляе пабачыць Нью-Ёрк “на 360 градусаў”. Адзін квадратны метр жытла каштуе $ 135 000.

Дарэчы, цяперашні ўладальнік пэнтгаўсу Стывэн Клар, які даўно займаецца нерухомасцю, набыў яго ў 1993 г. за $ 4,5 млн. Прыкладна столькі ж уклаў у рамонт.

Рэкорд па продажы самай дарагой кватэры ў Мангэтане быў пабіты сёлета ў траўні. Гэта таксама быў пэнтгаўс побач з Цэнтральным паркам. Ён каштаваў $ 90 млн. Прозвішча пакупніка не разгалошваецца.

У неверагодна высокіх коштах на жытло Нью-Ёрк канкуруе з Монтэ-Карла і Лонданам. Паводле сайту worldmostexpensive, самую дарагую кватэру свету выставілі на продаж менавіта ў Манака – за $ 312 млн. Летась украінскі мільярдэр Рэнат Ахметаў набыў побач з Гайд Паркам у брытанскай сталіцы кватэру за $ 221 млн.

belsat.eu

Стужка навінаў