Лявон Вольскі заклікае адпраўляць паштоўкі вязням з Плошчы


“У камерах не надта ўтульна, і мы прапаноўваем палепшыць умовы існавання нашым вязням сумлення, расквеціць іхныя камеры рознакаляровымі паштоўкамі”, – заявіў адзін з арганізатараў акцыі “Святочная паштоўка ў няволю”, рок-музыка Лявон Вольскі.

Беларускі музыка спадзяецца, што неўзабаве да акцыі далучыцца больш людзей, у тым ліку музыкі, спартоўцы ды іншыя вядомыя беларусы. “На сайце праваабарончага цэнтру “Вясна” можна знайсці шмат імёнаў і прозвішчаў і адрасы іх меркаванага месцазнаходжання. Я думаю, давайце, дасылайце, і нармальна ўсё пойдзе!” – заклікае да ўдзелу ў акцыі Лявон Вольскі.

На думку музыкі, такія паштоўкі мусяць быць не толькі праяваю салідарнасці, але і нагадаць вязням пра святы Божага нараджэння і Новага года. Таму Лявон Вольскі раіць пісаць паштоўкі “светлыя, з надзеяй, з вераю ў лепшую будучыню”. “Падымаць настрой – гэта вельмі істотна, бо ўсе захраслі ў такой фрустрацыі… Варта адтуль вылазіць і лекавацца хоць нейкім пазітывам, бо гэта вельмі істотна для нашага ўнутранага здароўя. Хочацца верыць у будучыню гэтай краіны”, – дадаў музыка.

Адрасы для паштовак:

220089

Менск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў

Імя і прозвішча адрасата

2200114

Менск, вул. Скарыны, 20

УУС Менскага раёну

Імя і прозвішча адрасата

222160

Менская вобласць, Смалявіцкі раён, г. Жодзіна, вул. Сухаградская, 1

Жодзінскае РУУС

Імя і прозвішча адрасата

belsat.eu

Стужка навінаў