«Героі» спецназу паказалі свае твары ў сацыяльных сетках


Паводле іхніх анкетаў і статусаў, яны задаволеныя сваімі дзеяннямі 19 снежня на Плошчы.

Асабістыя старонкі працаўнікоў спецназу ўтрымліваюць лаянку ў бок апазіцыі і словы пра тое, што сілавікі ведалі пра “сваю перамогу”. “Белсат” дазваніўся да аднаго з удзельнікаў акцыі з боку спецназу. Аляксандр Воцінаў, які ўжо пяты год па кантракце працуе ў Горадні, адзначыў: “Мы выконвалі загад кіраўніцтва, але нават з чалавечых паняццяў мы ўсё зрабілі правільна. Мы паводзілі сябе ў адпаведнасці з законам, а вось тыя, хто прыйшоў туды пакрычаць, заслужылі і ўдары дубінкамі, і арышты. Закон на нашым баку”.

Праваабаронцы адзначаюць іншае. Падчас разгону дэманстрантаў выкарыстоўваліся надта жорсткія метады. Утрыманне зняволеных таксама выклікае занепакоенасць праваабаронцаў. “Вядома, што людзей утрымлівалі без вады і ежы. Сведкі сцвярджаюць, што ўмовы ўтрымання людзей у камерах блізкія да карных метадаў, што парушае міжнародныя пагадненні”, – адзначыў праваабаронца Зміцер Чарных.

belsat.eu

Стужка навінаў