Парад у Дзень пажарнай службы Беларусі


Гледачы ўбачылі тэхніку, якая была на ўзбраенні беларускіх пажарных і ратавальнікаў у розныя часы. За старажытнымі сродкамі пажаратушэння прайшла сучасная тэхніка.
{movie}Парад МНС у Менску|right|5466{/movie}
Свята прадоўжылася ў парку імя Горкага, дзе менчукоў і гасцей сталіцы чакала выстава тэхнікі, якая ёсць на ўзбраенні беларускіх ратавальнікаў. На цэнтральнай сцэне адбыўся святочны канцэрт.

Ратавальнікі Беларусі ды Расеі правядуць у ліпені супольныя вучэнні на тэрыторыі Беларусі ды Расеі, паведаміў кіраўнік Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі Уладзімір Вашчанка падчас параду, прысвечанага Дню пажарнай службы.

Вучэнні стартуюць 26 ліпеня, паведаміў Вашчанка. Паводле яго, у межах вучэнняў будуць адпрацоўвацца супольныя дзеянні дзеля ліквідацыі аварыяў на аб’ектах транспартавання энергарэсурсаў, нафта- і газаправодах, а таксама “іншыя сітуацыі патэнцыйнага ўзаемадзеяння”. {movie}Уладзімір Вашчанка пра вучэнні МНС|right|5465{/movie}

“Пачнуцца гэтыя вучэнні ў Смаленскай вобласці, працягнуцца ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях”, – сказаў Вашчанка. Ён удакладніў, што вучэнні будуць праведзеныя, каб выканаць даручэнні адной з супольных калегіяў МНС дзвюх краінаў.

belsat.eu

Стужка навінаў