Ці верыце вы ў справядлівыя парламенцкія выбары?


Беларусы рыхтуюцца да важнай падзеі ў жыцці краіны.

Парламенцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 23 верасня 2012 г. Журналісты “Белсату” спрабавалі высветліць узровень гатоўнасці грамадзянаў да галоўнай палітычнай падзеі года.

Большасць рэспандэнтаў не змагла назваць дня выбараў. Некаторыя меркавалі, што выбары адбудуцца неўзабаве, іншыя казалі пра восень, але пераважалі тыя, што ўвогуле не чулі пра іх.

Меркаванні наконт справядлівасці выбараў падзяліліся. Адны казалі, што няма ніякіх падставаў сумнявацца ў іх справядлівасці. Адзін з юнакоў перакананы, што варта ўдзельнічаць у волевыяўленні народу, каб выбраць годных членаў парламенту, якія б палепшылі жыццё людзей. У людзей старэйшага пакалення былі іншыя аргументы. “Мы ж людзі ды беларусы, як можна не верыць? Трэба верыць”, – сказала адна з апытаных.

Прагучалі таксама думкі, што Беларусь – “турма”, а выбары не маюць сэнсу, бо “ўжо даўно ўсё выбрана”.

belsat.eu

Стужка навінаў