Ахвярамі сталіся духоўныя лідары Татарстану.
Сёння ў сталіцы Татарстану прагрымеў выбух у службовым аўтамабілі галоўнага мусульманскага духоўнага – муфтыя Ілдуса хэзрэт Фаеза. Паводле папярэдніх звестак, муфтый шпіталізаваны і знаходзіцца ў цяжкім стане.
Дзесьці за гадзіну да здарэння на парозе ўласнага дому быў застрэлены намеснік муфтыя – Валі’ула Якупаў. Ад атрыманых раненняў ён загінуў на месцы.
Ілдус хэзрэт Фаез і Валі’ула Якупаў былі паслядоўнікамі памяркоўнай плыні ў ісламе і вялі адкрытую палеміку з мусульманскімі радыкаламі. Іх падтрымлівала таксама рэгіянальнае і федэральнае кіраўніцтва.
Дагэтуль Татарстан быў для ўсёй Расеі прыкладам верацярпімасці і мірнага суіснавання прадстаўнікоў розных канфесіяў.
Пакуль ніводная арганізацыя не ўзяла на сябе адказнасці за тэракты.
belsat.eu