Уладзімір Жырыноўскі: Лукашэнка разумее, што ён не перамог, і гэта прыводзіць яго ў шаленства


“Зараз ён мусіць сысці, ніякай інаўгурацыі, абвесціць новыя выбары і сам у іх не мусіць браць удзелу. Гэта быў бы з ягонага боку самы добры ўчынак – падарунак і беларускаму народу, і расейскаму”, – заявіў віцэ-спікер Дзярждумы Уладзімір Жырыноўскі у эксклюзіўным інтэрв’ю “Белсату”.

Што да пазіцыі Расеі адносна вынікаў выбараў, Уладзімір Жырыноўскі лічыць, што яна акрэсленая. “Мядзведзеў ні слова не сказаў пра Лукашэнку. Сказаў, што гэта выбар беларусаў, няхай беларусы самыя лічаць. Гэтымі словамі ён сказаў: Аляксандр, я твае выбары не прызнаю. Мне сорамна за цябе і нам брыдка з табою мець справу”, – падкрэсліў палітык.

Віцэ-спікер Дзяржаўнай думы Расеі таксама незадаволены тым, што Масква фінансуе Аляксандру Лукашэнку. “Чаму мы мусім карміць Беларусь? Ён хлусіць, што гэта ягоныя дасягненні – кожны год мы яму $5 млрд даем! Мы адрываем у нашых грамадзянаў, – кажа Уладзімір Жырыноўскі. – А зараз яшчэ будзем Украіне даваць. Бо там украінскі Лукашэнка – Януковіч”.

belsat.eu

Стужка навінаў