Беларуская «гуманітарка» дастаўленая ў Краснадарскі край


12 ліпеня самалёт Іл-76 даставіў беларускую гуманітарную дапамогу больш чым на 8,1 млрд рублёў у Краснадарскі край, што пацярпеў ад паводкі ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Груз прыбыў у Анапу, паведамляецца на сайце Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі.



Іл-76 даставіў на Кубань коўдры, мясныя і малочныя кансервы, пітную ваду, пасцельныя прыналежнасці, ручнікі, сродкі асабістай гігіены, медыкаменты. Груз сфармаваны з дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, які падпарадкоўваецца МНС, рэзерваў Міністэрства аховы здароўя, канцэрнаў “Белдзяржхарчпрам” і “Беллегпрам”.

Паводка на Кубані стала прычынаю моцных разбурэнняў – асабліва ў Крымскай вобласці – і гібелі больш як 160 чалавек. Некалькі дзясяткаў лічацца зніклымі без вестак.

belsat.eu

Стужка навінаў