У Кітаі паказалі аб'ёмныя карціны 3D. Агляд падзеяў культуры


Мастацтва, якое паглынае чалавека… даслоўна. У кітайскім горадзе Ханчжоў адкрылася выстава карцінаў 3-дэ. Такія малюнкі нібыта выходзяць са сваёй плоскасці, ствараючы ілюзію аб’ёму.

ЧЭНЬ ФЭНЬ, АРГАНІЗАТАР ВЫСТАВЫ :
“Нават прафесіяналы часам не ведаюць, што такое 3-дэ-мастацтва. Насамрэч гэта вельмі проста, гэта інтэрактыўная выстава. Людзі могуць узаемадзейнічаць з карцінамі ды рабіць з імі фотаздымкі”.

На выставе прэзентаваныя і класічныя кітайскія матывы, і матывы з галівудскіх фільмаў, і тэмы прыроды. Да такога мастацтва літаральна цягнуцца як дарослыя, так і дзеці. Стыль 3-дэ адрозніваецца ад іншых і сваім паходжаннем: аб’ёмныя вобразы спачатку заваявалі вуліцы і сцены розных гарадоў свету, і толькі пасля перайшлі ў мастацкія галерэі.

Іншыя тэмы: у Віцебску правялі вечар памяці Янкі Купалы. У Менску адкрылася выстава вядомага індыйскага графіка.

belsat.eu

Стужка навінаў