Уцячы ад быка


У Іспаніі адбываецца знакаміты фестываль «Сан-Фэрмін», адзін з самых відовішчных элементаў якога – забегі з быкамі па вузкіх вулачках Памплёны.

Для турыстаў такія забегі – гэта дзіўнае і прывабнае відовішча, для ўдзельнікаў – яшчэ і магутная доза адрэналіну. Быкі важаць каля 500 кг і здольныя ў адзін момант забіць чалавека, хоць, на шчасце, апошні смяротны выпадак быў зафіксаваны тры гады таму. {movie}Уцячы ад быка|right|5225{/movie}

Сёлета забегі абышліся без смяротных ахвяраў, аднак каля 40 чалавек атрымалі пашкоджанні, адзін з удзельнікаў трапіў у шпіталь.

Фестываль «Сан-Фэрмін» з забегам быкоў зрабіўся сусветна вядомым дзякуючы Эрнэсту Гэмінгўэю, які апісваў яго ў сваім рамане «І сонца ўзыходзіць».

belsat.eu

Стужка навінаў