Стартавалі святкаванні ўгодкаў Янкі Купалы. Агляд падзеяў культуры


У сталіцы пачаліся святкаванні 130-х угодкаў нараджэння Янкі Купалы. Міністр культуры Беларусі Павал Латушка ўсклаў кветкі да помніка паэта. Урачыстасці прайшлі ў суправаджэнні песняў на вершы класіка.

ПАВАЛ ЛАТУШКА, МІНІСТР КУЛЬТУРЫ :
«Творы Янкі Купалы перакладзеныя амаль на 100 замежных моваў. Ці мы, беларусы, разумеем, што Янку Купалы чытаюць амаль ва ўсіх краінах свету?»

Імпрэзы, звязаныя з угодкамі нараджэння Янкі Купалы, будуць праходзіць па ўсёй Беларусі. Сёлета ж будуць адзначацца ўгодкі нараджэння Якуба Коласа. Так супала, што абодва класікі нашай літаратуры нарадзіліся ў 1882-м годзе.
Іншыя тэмы: у Менску адбыўся фестываль рэкламы “AD.NAK!”. У Нямеччыне праходзіць канцэрт даўжынёю 639 гадоў.

belsat.eu

Стужка навінаў