9 жыццяў, гістарычных эпохаў і вобразаў: на «Талацэ» збіраюць грошы на «Дзевяць жыццяў Віта Морэ»


На краўдфандынгавай платформе talaka.org пачаўся збор сродкаў на выданне кнігі Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ».

Аўтар называе сваю новую кнігу постмадэрнавым раманам, у якім замест галоўнага героя – «вобраз».

«У адрозненні ад «Marginalis’а», тут ёсць галоўны герой. Кожнай частцы рамана, акрамя ўзросту героя, адпавядае пэўная краіна, гістарычны перыяд, філасофская канцэпцыя і жанр (казка, дэтэктыў і інш.). Таму раман можа быць цікавы шырокаму колу чытачоў», – распавёў Belsat.eu Стаселька.

«Віта Морэ ‒ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага ‒ выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы», – апісваецца «галоўны герой» на talaka.org.

Папярэднія кнігі аўтара ‒ «Дзіцячы маніфест» і «Marginalis» ‒ уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, «Дзіцячы маніфест» увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман «Marginalis» некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў, у тым ліку, крамы oz.by.

Размова
Стаселька: Беларусы лічаць сябе недаеўрапейцамі праз комплекс правінцыйнасці
2017.05.08 19:39

Дарэчы, Віта Морэ напісаў некалькі тэкстаў для Belsat.eu, але мы не ўпэўненыя, што гэта той самы постмадэрнавы «герой» Стаселькі:

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў