9 траўня ў Менску: афіша святочных гулянняў


9 траўня ў Беларусі адзначаюць Дзень Перамогі. З гэтай нагоды ў Менску пройдуць гулянні, прысвечаныя святу. Галоўным месцам стане плошча Перамогі, дзе аб 11:00 пачнецца ўскладанне кветак з удзелам ветэранаў і кіраўніка дзяржавы, а з 21:30 да 23:00 пройдзе святочны канцэрт.

Hавiны
Святочны салют у Менску дадуць а 23:00 з шасці кропак
2019.05.09 09:00

Каля Палаца спорту ў 10:00 адкрыецца святочны кірмаш, а 12:00 – канцэрт і выстава майстроў народнай творчасці, якія будуць працаваць да 23:00. А з 13:00 ля фантана побач з палацам пачнецца міжнародны турнір па сілавым экстрыме.

Аб 11:00 ад парку Перамогі стартуе прыгодніцкі забег «адважных». У Верхнім горадзе з 12:00 да 23:00 запланаваныя святкаванні на танцпляцоўцы, а ў Траецкім прадмесці з 12:00 да 17:00 пройдзе спартыўна-масавая акцыя.

Hавiны
Дзе перакрыюць вуліцы і як працуе грамадскі транспарт 9 траўня ў Менску
2019.05.09 09:02

У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны а 10:00, 12:00, 14:00 і 16:00 правядуць анімацыйную экскурсію з элементамі інтэрактыву «Самалёты ляцяць да партызанаў».

Таксама ў кожным раёне горадзе будуць працаваць свае пляцоўкі для свята. У Заводскім раёне – каля «Чыжоўка-Арэны» і ў заапарку, у Ленінскім – у Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе і на пляцоўцы каля кінатэатру «Салют», у Маскоўскім – у парку імя Паўлава і скверы «Палянка».

Hавiны
У Менску адбудзецца акцыя «Несмяротны полк»
2019.05.03 22:56

У Кастрычніцкім раёне людзей чакаюць у парку Курасоўшчына і жылым раёне «Сокал», у Партызанскім – у парку Горкага, на пляцоўцы каля самалёта на вуліцы Карвата ды на вуліцы Сталетава, 1, у Першамайскім раёне – у Батанічным садзе, парку Чалюскінцаў і на дзіцячай чыгунцы. Для Савецкага раёну святкаванні пройдуць у Камароўскім скверы, у Фрунзенскім – у парках Уга Чавэса і 60-годдзя Кастрычніка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў