9-класнік збіў настаўніцу і пачаў страляніну ў падмаскоўнай школе


У выніку страляніны пацярпелі 4 асобы. Падлетка затрымалі. Школу эвакуявалі.

Інцыдэнт здарыўся ў школе №1 у падмаскоўным пасёлку Іванцееўка праз канфлікт вучня з настаўніцай. Відавочцы паведамляюць, што былы вучань 9-га класа нападпітку ўварваўся ў клас, збіў класную кіраўніцу і некалькі разоў стрэліў.

Спалоханыя дзеці сталі выскокваць з вокнаў другога паверха. 4 школьнікі атрымалі траўмы – пераломы і ўдары. Усе пацярпелыя ад 14 да 15 гадоў. Настаўніцу з цяжкімі траўмамі галавы шпіталізавалі.

Тэлеграма-канал Mash паведамляе, што вучань планаваў сваю акцыю загадзя, выкраўшы пісталет і некалькі буйных петард у бацькі.

Кіраўніца горада Алена Кавалёва напісала ў сваім Instagram, што страляніны ў школе не было, і зброю ніхто не выкарыстоўваў. Яна патлумачыла, што адбылося «нязначнае ўзгаранне», якое патушылі да прыезду пажарных.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў