Аляксандр Мілінкевіч: А 18:00 усе – да Акрэсціна!


Лідар Руху “За Свабоду” заклікаў беларусаў прыйсці пад дзверы ізалятара на акцыю салідарнасці.

Аляксандр Мілінкевіч заклікаў усіх, каму неабыякавы лёс пацярпелых ад рэпрэсіяў, прыйсці 21 снежня а 18:00 да Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС на вул. Акрэсціна, каб выказаць салідарнасць з затрыманымі падчас акцыяў апазіцыі. “Не будзе ў нас салідарнасці з тымі людзьмі, якія сядзяць сёння ў турмах, значыць мы не заслугоўваем яшчэ жыць свабоднымі”, – падкрэсліў ён.

Заяву дзеля падтрымання арыштаваных з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці вінаватых у рэпрэсіях прынялі сёння прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі. Пра гэта яны заявілі падчас супольнай прэсавай канферэнцыі.

Подпісы пад дакументам паставілі экс-кандыдат на прэзідэнцтва ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, лідар руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, старшыня менскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін, лідар аргкамітэту ў стварэнні руху салідарнасці “Разам!” Вячаслаў Сіўчык і лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

belsat.eu

Стужка навінаў