89-ты дзень пратэстаў. Галоўнае


Belsat.eu падводзіць вынікі чарговага дня супрацьстаяння беларускага народу і ўладаў.

Пратэсты

У цэнтры Менску 5 лістапада прайшоў Марш людзей з інваліднасцю, у ім прынялі ўдзел больш за 50 чалавек. Пратэстоўцы сабраліся на плошчы Незалежнасці ля Чырвонага касцёла і рушылі шэсцем па праспекце. Дэманстранты скандавалі «Жыве Беларусь», некаторыя мелі пры сябе бел-чырвона-белую сімволіку.

Акцыя скончылася на Кастрычніцкай плошчы, дзе сілавікі затрымалі дзвюх дзяўчат, якія суправаджалі ўдзельнікаў шэсця. Падчас маршу каля ГУМу была таксама затрыманая журналістка Наста Захарэвіч.

Акрамя таго, цягам дня нешматлікія акцыі салідарнасці адбываліся ў розных кропках Менску.

Пратэставалі і студэнты: традыцыйныя акцыі салідарнасці зладзілі ў МДЛУ, БДУКМ і ў некаторых іншых ВНУ.

Судовы канвеер

5 лістапада ў розных гарадах Беларусі распачалося шэраг судовых працэсаў па крымінальных справах за падзеі, звязаныя з пратэстамі.

Hавiны
«Вашае збіццё не мае дачынення да справы». У Горадні судзяць таксіста, якога збіў АМАП
2020.11.05 19:20

У Горадні судзяць таксіста Аляксея Лапу. У ноч з 11 на 12 жніўня на вуліцы Савецкіх памежнікаў «людзі ў чорным» пачалі біць яго машыну. З’язджаючы, Аляксей зачапіў аднаго з іх. Як выявілася – гэта быў супрацоўнік АМАПу. Потым аўтамабіль Аляксея блакавалі сілавікі, выцягнулі з машыны і моцна збілі. Супраць яго распачалі крымінальную справу па артыкуле 364 КК Беларусі: гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі.

У Бабруйску распачаўся суд над Ігарам і Алегам Букасам, якіх таксама вінавацяць у гвалце ў дачыненні міліцыянтаў (арт. 364 КК РБ) – 10 жніўня яны спрабавалі абараняцца, калі іх гвалтоўна затрымлівалі сілавікі. Па тым жа артыкуле ў Ваўкавыску судзяць Аляксандра Патаповіча: яго вінавацяць у тым, што ўвечары 9 жніўня ён нібыта спрабаваў наехаць на двух сілавікоў. Пры гэтым пацерпелыя міліцыянты прызнаюцца, што ніякіх пашкоджанняў ці матэрыяльных стратаў не панеслі.

Hавiны
У Жлобіне мужчыне далі 4 гады за тое, што ён кінуў шкляную бутэльку ў ДАІшніка
2020.11.04 20:55

А ў Слоніме сёння быў вынесены прысуд мясцоваму жыхару Максіму Кучынскаму: яго прызналі вінаватым паводле арт. 364 КК і пакаралі дзвюма гадамі «хатняй хіміі». Хлопец трапіў пад крымінальны пераслед за тое, што 9 жніўня ён заступіўся за дзяўчыну з бел-чырвона-белым сцягам, якую пры разгоне мірнага мітынгу збівалі сілавікі.

Адразу дзве крымінальныя справы за знявагу дзяржаўнага сцяга пачалі разглядаць у Берасці: супраць Іллі Смольскага і 17-гадовага Арцёма Зелянкова.

Новыя крымінальныя справы і новыя палітвязні

Каля 19-й гадзіны ў кватэру 73-гадовай актывісткі Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў. У яе кватэры адбыўся ў межах крымінальнай справы, па якой праходзіць унучка Ніны. У двары дома сілавікі пры гэтым па невядомых прычынах затрымалі некалькі дзяўчат. Сама Багінская не была затрыманая.

Абноўлена
У кватэру Ніны Багінскай уварваліся сілавікі
2020.11.05 20:41

Следчы камітэт 5 лістапада паведаміў пра затрыманне двух удзельнікаў пратэстаў, якія ўзламалі кампʼютарную сетку Менгарвыканкаму. Навошта ім было гэта рабіць і якую інфармацыю яны шукалі – не ўдакладняецца. Але сцвярджаецца, што падчас ператрусу ў кватэры аднаго з іх міліцыя нібыта знайшла агнястрэльную зброю, патроны, бронекамізэльку, каскі, мячы, радыёстанцыі і ўлёткі з заклікамі да страйку.

Супраць затрыманых распачалі адразу дзве крымінальных справы. Іх вінавацяць у несанкцыянаваным доступе да кампʼютарнай інфармацыі (ч.2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса) і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт.342).

Hавiны
СК паведаміў пра затрыманне двух ўдзельнікаў пратэстаў, якія ўзламалі сетку Менгарвыканкаму
2020.11.05 17:22

Сёння ж Следчы камітэт абвінаваціў дзейнага і былога адміністратараў telegram-каналу «Нехта» Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арганізацыя масавых беспарадкаў (арт. 293 КК)​, арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342)​; распальванні сацыяльнай варожасці паводле прафесійнай прыналежнасці (ч. 3 арт. 130)​.

Агулам за апошнія шэсць месяцаў у Беларусі было распачата больш за 900 крымінальных справаў супраць пратэстоўцаў, удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі і актывістаў іх штабаў. 5 лістапада праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі яшчэ 19 чалавек, якія ўдзельнічалі ў пратэстах. Такім чынам, у Беларусі ўжо 121 палітычны зняволены.

Hавiны
«Адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы». Ахвяры міліцэйскага гвалту пачалі атрымоўваць адказы на заявы ў СК
2020.11.05 15:04

Тым часам СК пачаў рассылаць адмовы ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па факце катаванняў і збіцця мірных дэманстрантаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў