У Нью-Ёрку згулялі на ўяўных гітарах


Агляд падзеяў культуры 22.06.2012

Перамагчы ў конкурсе ігры на гітары можна, нават калі не ўмееш узяць аніводнага акорду. У Нью-Ёрку прайшоў конкурс ігры на гэтак званай паветранай гітары. Прасцей кажучы, гэта форма танцу і руху, калі выканаўца толькі імітуе ігру на гітары.

ЭНДРУ ДЖЭКСАН ЛІЦ, УДЗЕЛЬНІК КОНКУРСУ:
“Да конкурсу такога рангу я рыхтуюся прыкладна 6 месяцаў. Я выбіраю песні, што адпавядаюць мне і майму характару. Штодня я рэпетую прыкладна па 3 гадзіны.”

У такім выкананні найважнейшае – быць пераканаўчым. Журы звяртае ўвагу на міміку, жэсты і рухі пальцаў. Каб удасканаліць сваю ігру на паветранай гітары, шмат хто нават авалодвае сапраўдным інструментам. Ідэя ж такога конкурсу была жартам, аднак чэмпіянаты па ігры на паветранай гітары на поўным сур’ёзе праходзяць у Фінляндыі, Францыі, Аўстраліі, Расеі, Бразіліі ды іншых краінах.

belsat.eu

Стужка навінаў