Пакалечаных бакланаў вырашылі ўсыпіць


У Беларусі няма адмысловых пітомнікаў, дзе пакалечаным птушанятам маглі б дапамагчы.

Здарэнне з птушкамі, якім адрэзалі дзюбы ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, ускалыхнула ўвесь Байнэт. Бакланы наносяць пэўную шкоду рыбгасам, бо яны харчуюцца выключна рыбаю. У Беларусі іх дазваляюць адстрэльваць, гэты крок рэгулюецца законам «Аб ахове жывёльнага свету» – распавяла навуковая працаўніца Навукова-практычнага цэнтру біярэсурсаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Самусенка.

Аднак аналагічны прыклад настолькі жорсткага абыходжання з жывёлаю прыгадаць цяжка. Ірына Сіняпкіна з Берасця распачала кампанію збору подпісаў пад петыцыяй у Віцебскую абласную пракуратуру на сайце Change.org. Яе ініцыятыву тут жа падхапілі карыстальнікі сацыяльных сетак і распаўсюдзілі просьбу падпісацца пад петыцыяй. У выніку сабралі больш за 6 тыс. подпісаў.

На жаль, птушак ужо не ўратаваць, яны не жыццяздольныя, і найбольш гуманным мясцовыя чыноўнікі палічылі іх адлоў і ўсыпленне, бо спецыялізаваных пітомнікаў у Беларусі не існуе.

Па факце жорсткага абыходжання з птушкамі міліцыя праводзіць правяранне, затым матэрыялы накіруюць у Следчы камітэт. Але згодна з заканадаўствам злачынцам пагражае толькі штраф.

belsat.eu

Стужка навінаў