Усаў: Улады не ведаюць, паводле якога сцэнару пройдуць выбары


Улады вельмі сур’ёзна ставяцца да будучых парламенцкіх выбараў, бо не ведаюць, паводле якога сцэнару разгорнуцца падзеі, кажа палітолаг Павал Усаў.

Эксперт перакананы, што выбарчая кампанія перад парламенцкімі выбарамі будзе праходзіць у жорсткіх умовах, бо ўлады баяцца таго, што адбывалася ў Афрыцы і постсавецкіх краінах, калі выбары станавіліся фактарам сацыяльнага выбуху. Кіраўніцтва краіны не апамяталася яшчэ таксама пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў, калі грамадства нечакана адважылася выказацца супраць існага ладу.

Палітолаг мяркуе, што кіраўніцтва Беларусі ўспрымае выбары як адмысловую “магчымасць легітымізаваць сваю ўладу – найперш заканадаўчую”. Эксперт падкрэсліў, што ўлады выкарыстаюць такую магчымасць, каб паказаць свету, што “ў дзяржаве адбываюцца пэўныя дэмакратычныя працэсы, і яна нічым не адрозніваецца ад замежных краінаў”.

belsat.eu

Стужка навінаў