Апытанне: Чаго чакаеце ад парламенцкіх выбараў?


Мянчук прапаноўвае ўвесці крымінальную адказнасць для дэпутатаў, якія не выканалі перадвыбарчых абяцанняў.

Карэспандэнты “Белсату” запыталіся ў жыхароў сталіцы: чаго яны чакаюць ад парламенцкіх выбараў, якія пройдуць 23 верасня?

На фоне ідэалагічна-правільных фармулёвак і крытычных заўвагаў адносна стану дэмакратыі вылучаецца адказ спадара, які выступае за крымінальную адказнасць для дэпутатаў, якія кепска працавалі: “Не выканаў сваіх абяцанняў – будзь ласкавы, пасядзі гадоў дзесяць, падумай, што не атрымалася”. Тады, упэўнены ён, у палітыку будуць прыходзіць людзі, якія хочуць “для народу нешта зрабіць”.

belsat.eu

Стужка навінаў