Сяргей Калякін: Дзе не было датэрміновага галасавання, Лукашэнка не набраў 50%


Кампанія “За справядлівыя выбары” падвяла вынікі галасавання.

“На асобных этапах мы мелі імітацыю дэмакратычных выбараў, што абсалютна не паўплывала на афіцыйныя вынікі”, – сказаў адзін з каардынатараў кампаніі “За справядлівыя выбары” Сяргей Калякін на прэсавай канферэнцыі 20 снежня. Паводле яго, некаторая лібералізацыя на этапе збору подпісаў ніяк не адбілася на выніках выбараў, паколькі не было падліку галасоў.

“Там, дзе праводзіўся асобны падлік, мы бачылі, што ў скрынях датэрміновага галасавання да 100% бюлетэняў былі за Лукашэнку, у той час як у дзень галасавання лічбы былі значна ніжэйшыя, – распавёў Калякін. Ён паведаміў, што на тых участках у Менску, дзе датэрмінова прагаласавала няшмат чалавек, дзейны прэзідэнт нават паводле афіцыйных пратаколаў не набраў 50% галасоў. Такіх участкаў было каля 15.

“Ніякага прагрэсу ў прасоўванні Беларусі ў бок свабодных, дэмакратычных і справядлівых выбараў не адбылося”, – падсумаваў Калякін.

belsat.eu

Стужка навінаў