Працаўнік ЧАЭС «свяціўся» ад радыяцыі


Беларускія памежнікі падчас радыеактыўнага кантролю выявілі перавышэнне дапушчальнага ўзроўню радыяцыі амаль у пяць разоў у грамадзяніна Украіны, які збіраўся 11 чэрвеня ўехаць у Беларусь. Як высветлілася, жыхар суседняй краіны працуе на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

Як паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандр Цішчанка, 55-гадовы працаўнік ЧАЭС, жыхар Славуцічаў, “выпраменьваў” 0,99 мкЗв/г пры дапушчальных 0,2 мкЗв/г. Пасля абследавання мужчына адмовіўся ад паездкі ў Беларусь і вярнуўся на радзіму.

belsat.eu

Стужка навінаў