87-гадовую жанчыну асудзілі ў Менску за сцяг на гаўбцы


У Кастрычніцкім раённым судзе 15 снежня асудзілі Лізавету Якаўлеўну Бурсаву за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы яе кватэры на Асаналіева, 58.
Фота: «Белсат»

Суддзя Кастрычніцкага раёну Менску Аляксандр Рудэнка 15 снежня прызнаў 87-гадовую Лізавету Бурсаву вінаватай па арт. 23.34 КаАП.

Паводле пратаколу, 13 снежня ў сваёй кватэры жанчына правяла масавае мерапрыемства праз размяшчэнне БЧБ-сцяга на гаўбцы.

У Кастрычніцкім раённым судзе судзяць Лізавету Якаўлеўну Бурсаву за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы яе кватэры на Асаналіева, 58. Менск, 15 снежня 2020 году.
Фота: «Белсат»

Лізавета Якаўлеўна слаба чула на судзе. Але з пратаколам не пагадзілася.

«Пад гэтым сцягам прэзідэнт 2 гады хадзіў, я не ведала, што ён забаронены», – сказала яна.

Суддзя Рудэнка прысудзіў Лізавеце Бурсавай штраф 15 базавых велічынь – 405 рублёў.

У Кастрычніцкім раённым судзе судзяць Лізавету Якаўлеўну Бурсаву за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы яе кватэры. Менск, 15 снежня 2020 году.
Фота: «Белсат»

Лізавеце Якаўлеўне 87 гадоў і 7 месяцаў. Яна з габрэйскай сям’і. Падчас акупацыі разам з маці і бабулею здолела ўцячы з Віцебску на апошнім эвакуацыйным цягніку ў ліпені 1941 г. і таму не была забітая нацыстамі.

Hавiны
Палітык Уладзімір Шанцаў спрабуе санкцыянаваць пікет на сваім гаўбцы
2020.12.14 11:14

У 1950-х яна была шматразовай чэмпіёнкай і рэкардсменкай БССР і Беларускай вайсковай акругі па кулявой стральбе, рэкардсменка СССР, бараніла гонар Беларусі на агульнасаюзных і міжнародных спаборніцтвах.

На пытанне пасля суду, ці не думала з’ехаць у Ізраіль, Лізавета Якаўлеўна адказала: «Не, я надта люблю Беларусь».

АВ, belsat.eu

Стужка навінаў