Каму «Еўра-2012», а каму – бігас смярдзючы


Напярэдадні “Еўра-2012” актывісты моладзевага крыла “Гавары праўду!” вырашылі нагадаць пра беларускіх палітвязняў.

Трус Валера і ягоныя замаскаваныя сябры вывесілі на плоце парку Чалюскінцаў у Менску расцяжку з надпісам “Каму “Еўра-2012”, а каму – бігас смярдзючы есці”. Валера раздаваў мінакам улёткі з фотаздымкамі беларускіх вязняў сумлення.

“Сённяшняю акцыяй мы хацелі паказаць, што якія б важныя падзеі ні адбываліся ў свеце, нельга забывацца, што ў Беларусі шмат палітвязняў. І той час, калі мы глядзім футбол, яны ядуць смярдзючы бігас”, – патлумачыў акцыю трус Валера.

belsat.eu

Стужка навінаў