Апытанне: ці давяраеце вы дзяржаўнаму тэлебачанню?


Станоўча на пытанне адказала траціна рэспандэнтаў.

З даверам да дзяржаўнага тэлебачання ставяцца жанчыны. “Гэта сапраўды тое, што адбываецца ў нашай дзяржаве і жыцці нашага насельніцтва”, – каментуе прадукцыю афіцыйных тэлеканалаў адна з іх. Наступная адказвае станоўча, бо “хочацца верыць, што прыйдзем да лепшага”. І трэці адказ – філасофскі: “Мы мусім верыць у тое, што нам кажуць. Мы тут жывем. Гэта закон жыцця. Бо па-іншаму нельга”.

Трое мужчынаў на пытанне адказалі адмоўна, крытыкуючы дзяржаўныя медыі за “аднабаковую пазіцыю” і “хлусню”.

Яшчэ тры чалавекі давяраюць “напалову”. Дзве дзяўчыны ўсведамляюць, што з экрану льецца прапаганда: “Медыі кажуць не толькі праўду, а і тое, што яны хочуць, каб людзі думалі”. А вось студэнт Інстытуту журналістыкі БДУ спачатку пацікавіўся, ці казаць яму праўду. Пачуўшы станоўчы адказ, паведаміў, што давярае “адсоткаў на 50”. Аб’ектыўнасць інфармацыі залежыць ад канкрэтнай падзеі ды яе ўдзельнікаў, мяркуе ён.

belsat.eu

Стужка навінаў