Індыйскія чыноўнікі выдаткавалі $ 63 000 сабе на прыбіральню


Прыбіральні ў галоўным будынку індыйскай Планавай камісіі заўсёды былі праблемаю як для чыноўнікаў, гэтак і для наведнікаў установы – усё праз моцны смурод. Планавая камісія – орган дзяржаўнага кіравання, які ўзначальвае прэм’ер-міністр, таму да рамонту прыбіральні падышлі грунтоўна, выдаткаваўшы на яго каля $ 63 тыс.

{movie}Скандал у Індыі: чыноўнікі выдаткавалі $ 63 000 сабе на прыбіральню|right|4642{/movie}

«Гэта вялікі здзек з нашага народу, бо мы не ў стане забяспечыць належных санітарных умоваў для шырокай публікі. Асабліва цярпяць жанчыны, бо па-за домам вельмі часта няма жаночых прыбіральняў, а мы робім такія марнатраўныя выдаткі. Гэта кепска», – гаворыць грамадскі актывіст Субгаш Чандра Агарўаль. Ён дадаў, што ў будынку плануюць адрамантаваць яшчэ тры прыбіральні.

Зрэшты, і пасля такога рамонту прыбіральня не надта адрозніваецца ад звычайнай еўрапейскай. Адзінае, што ўваход у яе – выключна па электронных картках. Уласна на сістэму пропускаў выдаткавалі каля $ 9 тыс.

Індыйская апазіцыя раскрытыкавала ўлады за такія выдаткі. Апошнім часам урад Індыі заклікае скарачаць дзяржаўныя выдаткі, а назіраць за выкананнем гэтай дырэктывы мусіць менавіта Планавая камісія Індыі.

Жыхары індыйскіх трушчобаў не маюць належных гігіенічных умоваў.Жыхары індыйскіх трушчобаў не маюць належных гігіенічных умоваў.

«Выдаткі каля 30 лякхаў ($ 54 тыс.) – гэта не выдатак на адну ці дзве прыбіральні, а на цэлую мадэрнізацыю блоку прыбіральняў ва ўсім будынку камісіі. Гэта стары 50-гадовы будынак, тут адбываюцца сустрэчы галоўных асобаў дзяржавы, тут сустракаюцца міністры і замежныя госці, таму прыбіральні трэба прывесці ў парадак», – спрабуе патлумачыць сітуацыю прадстаўнік Планавай камісіі Монтэк Сінгх Аглюўалья.

Агульная сітуацыя з гігіенаю ва ўсёй краіне застаецца крытычнаю – гэта адзначае ў сваіх ацэнках нават Сусветны банк. І пакуль улады трэцяй паводле велічыні эканомікі ў Азіі не плануюць вялікіх інвестыцыяў у гэтую галіну. Калі не лічыць прыбіральняў у Планавай камісіі.

belsat.eu

Стужка навінаў