Арлоў адказаў на пытанні чытачоў: ці быў трансвестытам і ці грае на балалайцы


Адказы на нестандартныя, смелыя, філасофскія пытанні чытачоў ад аднаго з самых вядомых і прадуктыўных пісьменнікаў Беларусі. Гэта – кароткая анатацыя да новай кнігі Уладзіміра Арлова – “Пакуль ляціць страла”. Учора аўтар прэзентаваў яе ў кнігарні “ЛогвінаЎ”.

УЛАДЗІМІР АРЛОЎ, ПІСЬМЕННІК:
«Тут ёсць пытанні: ці праўда, што я быў трансвестытам у дзяцінстве, альбо ці праўда, што я ўмею граць на балалайцы. І пытанні пра тое, ці згодны я з тым, што гісторыя вяртаецца, як бумеранг, ці баюся я смерці?»

Адказы ж атрымаліся дасціпныя, лірычныя ды іранічныя. У форме эсэ, вершаў у прозе або мініяцюраў. Падзеленыя на тры раздзелы: “Было”, “Ёсць” і “Будзе” – апавядае пра кнігу паэт Андрэй Хадановіч.
Кнігу “Пакуль ляціць страла” можна набыць у кнігарні “ЛогвінаЎ” або бясплатна сцягнуць у фармаце PDF на старонцы радыё “Свабода”.

Стужка навінаў