Кім Чэн Ун прамовамі давёў да слёз піянераў


Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ун узяў удзел у святочнай цырымоніі, прысвечанай 66-й гадавіне Саюзу карэйскіх дзяцей. Масавая імпрэза адбылася на стадыёне ў Пхеньяне, а на саму ўрачыстасць прыехалі каля 20 тыс. дзяцей з усёй краіны. Стадыён стракацеў ад чырвоных гальштукаў карэйскіх піянераў.

Кім Чэн Ун назваў дзяцей «пераемнікамі першай ваеннай рэвалюцыі ды героямі будучыні». Штораз выступленне Кім Чэн Уна перарывалася гучнымі воплескамі дзяцей і настаўнікаў. Эмоцыі зашкальвалі, а ад плачу не маглі стрымацца не толькі дзяўчаткі, але і хлопчыкі, будучыя адважныя абаронцы сваёй краіны.{movie}Прамова Кім Чэну Уна|right|4624{/movie}

Сёлетняе святкаванне было самаю буйною імпрэзаю за ўсю гісторыю існавання Саюзу карэйскіх дзяцей і мела на мэце, між іншым, дэманстрацыю ўлады Кім Чэн Уна пасля смерці ягонага бацькі і былога лідара краіны Кім Чэн Іра летась у снежні.

belsat.eu

Стужка навінаў