86-ы дзень пратэстаў. Затрыманні, стачкі і Купалінка ад бабулічак


Марш пенсіонерів у Мінську. 2 листопада. Фото: ТК / Belsat.eu

У Менску пайшоў Марш пенсіянераў, да якіх ужо традыцыйна далучыліся медыкі і студэнты. Калона рушыла ад Чырвонага касцёла ўздоўж пр. Незалежнасці да пл. Якуба Коласа.

Марш пенсіонерів у Мінську. 2 листопада. Фото: ТК / Belsat.eu
Марш пенсіонерів у Мінську. 2 листопада. Фото: ТК / Belsat.eu
Марш пенсіонерів у Мінську. 2 листопада. Фото: ТК / Belsat.eu

А напрыканцы ўдзельнікі маршу зладзілі мітынг з песнямі. Выконвалі і Купалінку.

А яшчэ пенсіянеры сабраліся на сустрэчу ў Жодзіна!

 

Праваабарончы цэнтр Вясна паведамляе пра 314 затрыманых учора і 26 затрыманых сёння чалавек

 

Медыкі апублікавалі здымкі пацярпелаўа на нядзельным маршы.

Колькасць людзей, што паасобку далучаюцца да стачкі, расце кожны дзень.

У Берасці будуць судзіць 70-гадовага пенсіянера.

Спадар раніцай 27 ліпеня прыйшоў у кабінет начальніка міжраённага аддзелу ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкаму і некалькі разоў стрэліў у яго з піратэхнічнай прылады. Пенсіянер так помсціў за прызначаныя яму штрафы. Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па арт. 364 КК, ён змешчаны пад варту.

А абаронцам Курапатаў Ганне і Віктару Шапуцькам далі 15 і 12 содняў арышту адпаведна.

 

Больш за 200 выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДМУ падпісалі зварот у падтрымку адлічаных з універсітэту студэнтаў.

А ўвечары выйшлі на акцыю падтрымкі студэнтаў.

 

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу наконт масавых закалотаў (арт. 342 КК РБ) у Менску 1 лістапада.

Падазронымі прызнаныя 231 чалавек. Яны нібыта не падпарадкоўваліся прадстаўнікам улады, шкодзілі гарадскую інфраструктуру і аўтамабіль сілавікоў.

 

У гарадзенскім драмтэатры на лістапад адмененыя ўсе спектаклі.

Паглядзець можна будзе толькі пастаноўкі актораў з Расеі.

 

Крама вопраткі з нацыянальным каларытам LSTR зачыняецца.

На які тэрмін – пакуль невядома. Але напачатку трэба сплаціць штраф у 215 базавых вялічыняў. Замовіць вопратку ў брэнда можна праз старонку.

Але беларусы працягваюць выходзіць і падтрымліваць адзін аднаго, студэнтаў, завадчан і ўсіх, каму зараз складана!

Стужка навінаў