Уладзімір Някляеў спадзяецца на аб'ектыўнасць расейскіх назіральнікаў


Паэт і лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, які збіраецца балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах, робіць стаўку на расейскіх назіральнікаў.

Патэнцыйны кандыдат, які заявіў пра свой намер удзельнічаць у выбарах у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы», падкрэсліў, што не чакае сілавога ўмяшальніцтва з боку Расеі: «Калі ў выбарах будуць удзельнічаць не толькі заходнія назіральнікі, але і з расейскага боку, і калі яны аб’ектыўна ацэняць выбары (гэта значыць прызнаюць або не прызнаюць), гэта і ёсць тое, што мы чакаем ад нашых суседзяў».

Спадар Някляеў зазначае: «Нам трэба, каб людзі прагаласавалі, і трэба ведаць – за каго. Ад гэтага будуць залежаць далейшыя паводзіны лідэраў апазіцыі. І калі з’явіцца Плошча, вось тут, дзе мы стаім, у гэтым не будзе вінаватая апазіцыя, у чым нас ужо загадзя папракаюць: глядзіце там, не клічце народу! Народ, калі будуць справядлівыя выбары, то на плошчу не пойдзе».

belsat.eu
15.09.2010
Фота belsat.eu

Стужка навінаў