Апытанне: менчукі спадзяюцца, што «Litesound» пераможа


Пераважная большасць апытаных “Белсатам” жыхароў сталіцы выказвае ўпэўненасць, што беларусы выйдуць у фінал конкурсу “Еўрабачання”.

Толькі адзін рэспандэнт сумняваецца, што “Litesound” выступіць лепш за Дзмітрыя Калдуна, які ў 2007 г. заняў у конкурсе шостае месца. Астатнія перакананыя: беларусы выйдуць у фінал. Некалькі чалавек не выключаюць, што нават перамогуць або прынамсі ўвойдуць у пяцёрку найлепшых.

belsat.eu

Стужка навінаў