Як «Femen» перакулілі кубак «Еўра-2012»


Рух «Femen» апублікаваў відэа другой атакі на галоўны трафей Чэмпіянату Еўропы па футболе. «Еўра-гусятніца Платыні была збітая на зямлю разам з тумбаю, да якой была прымацаваная пасля атакі «Femen» на яе ў Кіеве», – паведамляюць радыкальныя феміністкі.

Атака на кубак адбылася ў Днепрапятроўску падчас урачыстасцяў, прысвечаных «Еўра-2012». Дзве актывісткі «Femen» прабраліся да месца, дзе стаяў трафей, і павалілі яго на зямлю. Жанчын адразу ж схапілі ахоўнікі і перадалі міліцыянтам.

Сваімі акцыямі «Femen» імкнецца прыцягнуць увагу да парушэнняў правоў жанчын ва Украіне. Паводле актывістак, правядзенне матчаў Чэмпіянату Еўропы па футболе ва Украіне прывядзе да росту прастытуцыі ды прыцягне секс-турыстаў з Еўропы.

belsat.eu

Стужка навінаў