Гудбай, «Lada»


АўтаВАЗ спыняе вытворчасць апошняй мадэлі з серыі “Lada Classic”. Для шмат якіх расейскіх аўтамабілістаў гэта сапраўдная трагедыя, бо частка з іх лічыць “Класіку” гонарам расейскай аўтамабільнай прамысловасці. Зрэшты, іншая частка кіроўцаў называе аўтамабілі ВАЗ гэтай серыі “тазамі” ды лічыць ганьбаю выпуск аўтаў, канструкцыя якіх маральна састарэла.

АўтаВАЗ у красавіку спыніў выпуск мадэлі 2107, і з канвеераў заводу выходзіла толькі адна мадэль “Класікі” – 2104 з кодабам “універсал”. Цяпер, паводле кампаніі, надышоў час сказаць “бывай” і гэтай, апошняй мадэлі.

Расейскія аўтамабілісты шануюць “Ладу” перадусім за нізкі кошт і простую канструкцыю. Новая “Лада” каштуе танней за шмат якія патрыманыя іншамаркі. Зрэшты, архаічны дызайн і кошт сталіся прычынаю для кпінаў з прадукцыі АўтаВАЗу. Гэтак, у папулярным аўтамабільным шоу “Top Gear” вядучы Джэрэмі Кларксан адзінаю станоўчаю рысаю “Лады” назваў тое, што ў ёй “можна ездзіць у шапцы”.

Першая мадэль “Лады” з класічнай серыі 2101 была выпушчаная ў 1970 г. на аснове “Fiat 124”, які быў папулярны ў тыя часы ў Еўропе. “Капейку” выпускалі цягам 18 гадоў.

belsat.eu

Стужка навінаў