Гары гісторыя гарам: у Беларусі руйнуюцца помнікі архітэктуры


Сёння, 18 траўня, у мястэчку Жэмыслаўль Івейскага раёну гарэў палац Умястоўскіх пачатку XIX стагоддзя – зменшаная копія Лазенкаўскага палацу ў Варшаве.

Пажар пачаўся з-за парушэння патрабаванняў бяспекі пры дэмантажы трубаў ацяплення. З прыходам савецкай улады комплекс будынкаў і парк перадалі мясцоваму калгасу. Некалькі гадоў таму калгас пакінуў палац без гаспадара.

Гэта далёка не адзінкавы выпадак нядбайнага стаўлення дзяржавы да архітэктурнай спадчыны.

Аднак, паводле мастака Алеся Пушкіна, цягам апошніх гадоў сітуацыя з помнікамі архітэктуры змянілася да лепшага: “Галоўнае, што дзяржава забараніла змяняць выгляд помнікаў. Дагэтуль неадукаваны муляр мог як заўгодна пафарбаваць гістарычную каштоўнасць”.

Сапраўднаю праблемай Пушкін называе працяг “рэканструкцыі” Горадні, дзе знішчаецца гістарычная забудова XIX стагоддзя.

“Гэта злачынства, – кажа мастак. – Мясцовыя ўлады, якія сочаць за рэстаўрацыяй, дзякуючы расейскім інвестыцыям наўпрост аддаюць расейскім бізнесоўцам гістарычныя будынкі. Як вынік, расейцы перабудоўваюць іх на свой лад”.

Тое ж самае, паводле Пушкіна, адбываецца ў Менску – знішчэнне гістарычных будынкаў у раёне Нямігі на жаданне інвестараў.

belsat.eu

Стужка навінаў