Дона Самэр памерла ад раку


Агляд падзеяў культуры за 18.05.12

Каралева дыска 70-х гадоў, уладальніца шасці “Грэмі”, памерла ад раку. На 64-м годзе з жыцця пайшла Дона Самэр, першая ў гісторыі спявачка, чые сінглы 4 разы за год займалі першыя радкі ў афіцыйным гіт-парадзе ЗША – “Billboard Hot 100”. Апошнія гады спявачка змагалася з ракам лёгкіх, але хавала хваробу ад публікі.

РАБЭРТА ФЛЭК, СПЯВАЧКА:
“Я ў шоку. Не здзіўленая, а ў шоку. Я нават не здагадвалася, што яна хворая”.
КЎІНСІ ДЖОЎНЗ, ПРАДЗЮСАР:
“Яна вызначыла, што такое дыска. D-I-S-C-O – вы памятаеце?”

За сваё жыццё Дона Самэр запісала 19 альбомаў, апошні з іх “Крэёнз” – “Крэйды” – выйшаў у 2008 годзе.
Па Менску прайшліся людзі ў скафандрах, а французскія танцоркі “Crazy Horse” упершыню могуць не выйсці на сцэну – у аглядзе падзеяў культуры за 18 траўня.

belsat.eu

Стужка навінаў