Паўтары сотні людзей у залатых скафандрах прайшлі вуліцамі Менску


Вядомы польскі мастак Павэл Альтгамэр зладзіў у Менску перформанс «Прамень сонца».

Шэсце людзей у залацістых скафандрах і канцэрт гурта «N.R.M.» – гэта складнікі адной мастацкай акцыі. «Гэтая імпрэза адсылае да самых старажытных традыцыяў у гісторыі чалавека, дзе сонца віталася як сімвал надзеі, чагосьці новага, адраджэння. Мы хочам, каб беларусы выйшлі сустрэць сваё сонца», – гаворыць Ігар Знык, адзін з прадзюсараў канцэрту.

Канцэрт адбыўся ў клубе «Юла», дзе акрамя «N.R.M.» выступілі «Amaroka», «Paprika Korps» і DJ Laurel. Наведнікі канцэрту пераапрануліся ў залатыя скафандры і каля 4:00 раніцы выправіліся сустракаць світанак. Імпрэза прайшла без умяшання міліцыі.

belsat.eu

Стужка навінаў