«Героі» ў цывільным: упяцёх на аднаго


«Мяне завялі кудысьці за рог, каб не відаць было. Трымалі двое, заламаўшы рукі. Яшчэ адзін чалавек стаяў, біў мяне па галаве і нагах, і яшчэ двое стаялі ззаду, каб нічога відаць не было», – распавядае няпоўнагадовы сябра «Маладога фронту».

Раман Пратасевіч вывесіў бел-чырвона-белы сцяг непадалёк будынку Адміністрацыі прэзідэнта – на доме на рагу вуліцы Леніна і плошчы Незалежнасці. Унізе пад пажарнай лесвіцай яго ўжо чакалі міліцыянты ў цывільным і спецназаўскі мікрааўтобус.

«Як толькі я саскочыў з пажарнай лесвіцы, калі замацаваў сцяг, мне адразу ў спіну быў моцны ўдар. Мяне завалілі, паклалі тварам на асфальт і заламалі вельмі моцна рукі», – распавёў Раман Пратасевіч журналістам «Белсату». Хлопца збівалі на вуліцы, а потым завалаклі ў машыну, дзе працягнулі збіццё. «Там пратрымалі хвілінаў 30, таксама крыху білі, а потым ужо пасадзілі ў звычайны «бобік» і завезлі ў Ленінскі РУУС, дзе пратрымалі больш за 4,5 гадзіны», – дадаў маладзён.

Пакуль міліцыянты трымалі маладафронтаўца ў машыне, яны не маглі вырашыць, хто палезе па пажарнай лесвіцы здымаць сцяг. «Яны хвілінаў 20–30 спрачаліся, хто палезе на дах, бо ўсе баяліся», – смяецца Раман Пратасевіч.

belsat.eu

Стужка навінаў